Сацсетка Х запусціла аналаг TikTok
- 21.01.2025, 21:02
- 2,566
З 19 студзеня TikTok на некаторы час прыпыніў працу ў ЗША.
Сацсетка Х анансавала новую стужку вертыкальных відэа накшталт TikTok. Доступ да яе можна атрымаць у ніжняй панэлі праграмы, дзе з'явілася ўкладка відэа. З 19 студзеня TikTok на некаторы час прыпыніў працу ў ЗША.
У карыстальнікаў сацсеткі і раней была магчымасць праглядаць вертыкальныя відэа праз праграму, аднак цяпер з'явілася асобная частка для відэа. У сацсетцы Х і раней эксперыментавалі з медыякантэнтам і відэа – у 2024 годзе кампанія запусціла праграму для ТВ.
Сацсетка Х з 21 снежня 2024 года павысіла кошт падпіскі Premium+ да $22 за месяц. Таксама кампанія запусціла пошукавік у гарачых тэмах для падпісчыкаў Premium+.