23 студзеня 2025, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Нам патрэбная Грэнландыя для міжнароднай бяспекі

22
Трамп: Нам патрэбная Грэнландыя для міжнароднай бяспекі

Паводле словаў прэзідэнта ЗША, там «паўсюль караблі» РФ і Кітая.

ЗША павінны завалодаць Грэнландыяй дзеля «міжнароднай бяспекі», заявіў новы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, намякаючы на пагрозы з боку Расеі і Кітая. Словы палітыка падчас выступу перад журналістамі ў Авальным кабінеце паведамляе выданне Politico.

«Грэнландыя – выдатнае месца. Яна патрэбная нам для міжнароднай бяспекі», – заявіў Трамп.

Ён упэўнены, што Данія пойдзе на гэта, паколькі ёй даводзіцца выдаткоўваць шмат грошай на ўтрыманне вострава.

Палітык дадаў: «У вас паўсюль расейскія караблі, у вас паўсюль кітайскія караблі – вайсковыя караблі – і яны [Данія] не могуць яе [Грэнландыю] утрымліваць».

Новы прэзідэнт не гаварыў пра Грэнландыю ў сваёй інаўгурацыйнай прамове, успомніўшы пра неабходнасць вярнуць Панамскі канал.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках