Найлепшы футбаліст Беларусі-2024 блізкі да пераходу ў сафійскі ЦСКА
- 21.01.2025, 21:07
- 1,838
Падпісанне кантракта знаходзіцца на апошняй стадыі.
Беларускі брамнік менскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў можа стаць футбалістам чэмпіянату Балгарыі.
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, галкіпер знаходзіцца на зборах сафійскага ЦСКА, якія праходзяць у Турцыі.
Беларус прыбыў у размяшчэнне патэнцыйнай каманды для заканчэння пераходу, пра які могуць абвясціць у найбліжэйшы час. Падпісанне кантракта знаходзіцца на апошняй стадыі.
Лапавухаў у 2024 годзе забраў адразу чатыры ўзнагароды «Зорны мяч» ад беларускай федэрацыі футболу (АБФФ). Так, Фёдар стаў найлепшым футбалістам Беларусі за каляндарны год.
Таксама гулец менскага «Дынама» стаў найлепшым у трох намінацыях найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі: «найлепшы брамнік», «найлепшы малады гулец» і «найлепшы футбаліст».