Трамп заявіў, што ўвядзе новыя санкцыі супраць РФ
5- 22.01.2025, 8:23
- 16,124
Калі Пуцін не пойдзе на перамовы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хутчэй за ўсё ўвядзе новыя санкцыі супраць Расеі. Гэта будзе ў выпадку, калі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не сядзе за стол перамоў наконт вайны ва Украіне.
Аб гэтым ён заявіў падчас выступу ў Белым доме, паведамляе Bloomberg і CNN.
Падчас выступу Трамп дадаў, што неўзабаве паразмаўляе з Пуціным і гатовы з ім сустрэцца ва ўсякі час, калі ён захоча.
«Прэзідэнт (Украіны Уладзімір - рэд.) Зяленскі хацеў бы міру, але для гэтага патрэбныя двое», - сказаў прэзідэнта ЗША, маючы на ўвазе Пуціна.
Трамп таксама пацвердзіў, што абмяркоўваў вайну ва Украіне падчас нядаўняй тэлефоннай размовы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам.
Нагадаем, 20 студзеня пасля інаўгурацыі Трамп таксама заявіў, што Зяленскі хоча падпісаць угоду. У той жа час прэзідэнт ЗША выказаў надзею, што Пуцін таксама павінен быць гатовы да пагаднення, бо без яго дыктатар РФ разбурае Расею.
«Думаю, Расея мае вялікія праблемы. Паглядзіце на інфляцыю ў Расеі... Я б спадзяваўся, што ён хоча укласці ўгоду», - сказаў Трамп.
Таксама ён адзначыў, што спрабуе як мага хутчэй дабіцца заканчэння вайны ва Украіне, паўтарыўшы сцвярджэнне, што гэтая вайна «ніколі не павінна была пачацца».