У Магілёве ў студзені зарэгістраваны першы «навагодні» ўкус кляшча
3- 22.01.2025, 10:59
- 1,920
Гэтая зіма багатая на сюрпрызы.
Гэтая зіма багатая на сюрпрызы — недзе людзі збіраюць лісічкі, недзе квітнеюць ружы, піша тэлеграм-канал «Могилёв Онлайн». Але не ўсе анамаліі прыемныя: у Магілёве ў студзені зарэгістраваны першы «навагодні» ўкус кляшча.
У Магілёўскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паведамілі, што тэмпература паветра агулам вышэйшая за 0°C і адсутнасць снегу можа справакаваць непрыемную сустрэчу з кляшчамі нават зімой.
У сувязі з анамальнымі варункамі надвор'я кляшчы могуць нападаць як на чалавека, так і на жывёлін - не ў такіх колькасцях, як у цёплы час года, але ўсё ж.