23 студзеня 2025, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабака стаў прычынай пажару ў Менску

16
Сабака стаў прычынай пажару ў Менску

Загінула жанчына і дзве жывёліны.

Трагедыя ў адным са сталічных шматпавярховікаў здарылася ў лістападзе 2024 года. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць 79-гадовай жанчыны і двух сабак. Смерць наступіла праз угарны газ і тэрмічныя апёкі, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Падчас агляду кватэры супрацоўнікі ДКСЭ знайшлі фрагменты мабільнага тэлефона і накіравалі яго на даследаванне ў лабараторыю. У выніку пажарна-тэхнічная экспертыза ўстанавіла, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне ўнутры акумулятара тэлефона.

«У разгляданым выпадку падставай да ўзнікнення кароткага замыкання мог паслужыць фізічны фактар – дэфармацыя батарэі, выкліканая прыкладзенай вонкавай сілай», – распавядаюць эксперты.

Сітуацыю крыху растлумачылі сваякі загінулай жанчыны. «Адна з жывёлін, якая загінула ў кватэры, мела звычку ў выпадку падзення на падлогу пульта дыстанцыйнага кіравання або мабільнага тэлефона браць іх у зубы і насіць па пакоі, успрымаючы іх як цацку, што ў сукупнасці з усімі ўсталяванымі абставінамі і вынікамі судовай экспертызы магло паслужыць падставай да ўзнікнення аварыйнага рэжыму ў мабільным тэлефоне», - сказана ў паведамленні ведамства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках