«У Пуціна справы ідуць не надта добра, ён пакутуе і выглядае дрэнна»
14- 22.01.2025, 12:43
- 8,448
Трамп расказаў аб галоўных праблемах Расеі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў падкрэсліў, што ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі хоча ўкласці мірнае пагадненне, а расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін мае значныя праблемы ў эканоміцы сваёй краіны.
Пра гэта ён заявіў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, інфармуе CNN.
«Ён (Пуцін. - Рэд.) павінен укласці ўгоду. Я думаю, што ён разбурае Расею без угоды», - паўтарыў Трамп, згадаўшы аб эканамічных праблемах РФ і інфляцыі, якая набліжаецца да 10%.
Ён таксама зазначыў, што дэталі сустрэчы з Пуціным пакуль узгадняюцца.
«Гэта можа быць вельмі хутка...Вайна паміж Украінай і Расеяй ніколі не павінна была пачацца», - дадаў Трамп.
«Ён (Пуцін. - Рэд.) не можа быць у захапленні...У яго справы ідуць не вельмі добра. Я маю на ўвазе, што ён пакутуе...ён выглядае не вельмі добра...Я думаю, што ён быў бы вельмі рады скончыць гэтую вайну», - рэзюмаваў Трамп.
Нагадаем, пасля інаўгурацыі Трамп заяўляў, што Пуцін разбурае Расею праз адмову дасягнуць мірнай дамовы з Украінай.