23 студзеня 2025, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свёнтэк апярэдзіла Сабаленку ў live-рэйтынгу WTA

4
Свёнтэк апярэдзіла Сабаленку ў live-рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка
Фота: Getty Images

Польская тэнісістка можа ссунуць беларуску.

Іга Свёнтэк апярэдзіла Арыну Сабаленку ў live-рэйтынгу WTA. Па выніках Аustrаliаn Ореn польская тэнісістка можа ссунуць беларуску з першага месца, піша «Трибуна».

Напярэдадні Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Сабаленка апярэджвала Свёнтэк на 1536 балаў. У мінулым сезоне полька на гэтым турніры пацярпела паражэнне ў трэцім коле, тады як беларуска стала ўладальніцай трафея. Такім чынам, Сабаленцы трэба абараніць леташнія балы, а Свёнтэк, якая ўжо прайшла далей, чым у 2024-м, здабывае дадатковыя балы.

Калі і Іга Свёнтэк, і Арына Сабаленка саступяць у паўфінале, званне першай ракеткі свету пяройдзе да польскай тэнісісткі — 8730 балаў супраць 8436. Паражэнне Свёнтэк ад Мэдысан Кіз пакіне на вяршыні рэйтынгу Сабаленку ў тым выпадку, калі яна пераможа ў 1/2 фіналу гішпанку Паўлу Бадосу.

Калі ж Сабаленка і Свёнтэк выйдуць у фінал, беларуска захавае першы радок рэйтынгу WTA за сабой у выпадку сваёй перамогі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках