23 студзеня 2025, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы звярнуўся да еўрапейцаў: Вечарына скончылася

8
Прэм'ер Польшчы звярнуўся да еўрапейцаў: Вечарына скончылася
Дональд Туск

Дональд Туск заявіў, што перад Еўропай стаіць вялікі выклік.

Сённяшнія рэаліі з'яўляюцца наборам новых выклікаў для Еўропы. У той самы час еўрапейцам трэба трымаць галаву высока, нягледзячы на тое, што час камфорту скончыўся.

Пра гэта заявіў кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце, паведамляе The Guardian.

Падчас прамовы Туск нагадаў пра поўнамаштабную вайну ва Украіне і тэхналагічны прагрэс, які часам бывае некантраляваным, што прыводзіць да адчування страты ўпэўненасці датычна будучыні Еўропы.

«Але аб'ектыўна кажучы, Еўропа не павінна баяцца за сваю будучыню... Самыя важныя словы тут сёння павінны быць звернутыя непасрэдна да еўрапейцаў: трымайце галаву высока», – дадаў ён.

Паводле словаў прэм'ера, сёння Еўропа сутыкнулася з зусім новым наборам выклікаў, але яна здольная супрацьстаяць ім і павінна ганарыцца сваімі дасягненнямі.

У той самы час ён адзначыў, што «вечарына скончылася», як і «час камфорту».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках