Байцы ГУВ знішчылі важнае спадарожнікавае абсталяванне расейцаў у Курскай вобласці
- 22.01.2025, 18:01
- 2,902
Відэафакт.
Байцы Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны ў раёне населенага пункта Цёткіна ў Расеі выявілі варожую пазіцыю з важным спадарожнікавым абсталяваннем.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУВ у Telegram.
Адзначаецца, што з дапамогай FPV-дронаў знішчаныя расейскія прылады для карыстання магчымасцямі спадарожнікаў «Ямал-401», «Ямал-402» і «Ямал-300K», якія працуюць у Ка-дыяпазоне частотаў.
«Па хованцы з асабовым складам варожага разліку таксама нанесеная агнявая параза», – дадалі ў выведцы.