22 студзеня 2025, Серада, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спарткомплексе «Раўбічы» паскардзіліся на дэфіцыт снегу

9
У спарткомплексе «Раўбічы» паскардзіліся на дэфіцыт снегу

Трасы не гатовыя да будучых спаборніцтваў фрыстайлістаў і біятланістаў.

Намеснік дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай працы РЦАП «Раўбічы» Леанід Карась заявіў, што спарткомплекс пакуль не гатовы да будучых спаборніцтваў фрыстайлістаў і біятланістаў. Прычына – надвор'е, паведамляе «Люстэрка».

«У Раўбічах гэта ўжо 20-ы сезон у мяне. І, сапраўды прызнаюся, такой сітуацыі не было ніколі. Ужо сярэдзіна зімы прайшла, а ў нас з адмоўнымі тэмпературамі былі толькі чатыры дні. Але і ў гэтых умовах мы змаглі падрыхтаваць 3,5 км трасы на сёння, але для правядзення спаборніцтваў гэтага яшчэ недастаткова. Трэба закрываць стадыён, трасы закальцоўваць – ёсць яшчэ над чым працаваць», – сказаў Карась.

На ягоную думку, адно з выйсцяў з сітуацыі – скарачэнне дыстанцый для біятланістаў. З 13 да 24 лютага ў Раўбічах у беларусаў запланаваныя спаборніцтвы з расейцамі ў рамках «Кубка наймацнейшых спартоўцаў». А з 30 студзеня да 9 лютага павінны адбыцца два супольныя з расейцамі старты сярод фрыстайлістаў.

«Спадзяюся, што надвор'е стане больш спрыяльным. Калі хоць адна ноч з мінусам будзе, усе пытанні [з падрыхтоўкай трасы ў біятлоне], якія ў нас ёсць, здымуцца. З фрыстайлам складаней», – заявіў намеснік дырэктара.

Дарэчы, шматпакутны схіл у спарткомплексе для выступаў лыжных акрабатаў, як запэўніў Карась, усё ж рэканструявалі.

Нагадаем, біятланісты і фрыстайлісты з Беларусі з пачатку вайны ва Украіне адхіленыя ад міжнародных стартаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках