Усё больш параў рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску
3- 22.01.2025, 19:17
- 2,598
І з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля.
У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32,6 тысячы шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысячаў менш, чым у 2023 годзе. Аднак пры гэтым усё больш параў аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля, паведаміла Міністэрства юстыцыі.
Мінюст зазначае, што ўсё больш у моду ўваходзіць правядзенне ўрачыстасцяў паводле індывідуальных сцэнароў. Гэтыя сцэнары бяруць да ўвагі пажаданні ўдзельнікаў і надаюць падзеі асаблівы характар.
Сярод цікавых цырымоній вылучаюць «Вішнёвае вяселле» на «Вішнёвым фестывалі» ў Глыбокім, «Жураўлінае вяселле» на свяце «Жураўлі і журавіны» ў Мёрскім краі, а таксама тэматычную цырымонію «VIP-Люкс. Людзі ў чорным», дзе ў гасцей і ўдзельнікаў быў спецыяльны дрэс-код.
Акрамя таго, органы ЗАГСа правялі больш за 1,7 тысячы юбілейных мерапрыемстваў, у тым ліку «залатыя» і «срэбныя» вяселлі.