Макрон і Шольц абмяркуюць адзіную стратэгію зносінаў з Трампам
7- 22.01.2025, 20:08
- 1,524
Канцлер с і прэзідэнт Францыі хочуць пазначыць новы курс для ЕЗ.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэнуцца ў Парыжы 22 студзеня, каб пазначыць новы курс для Еўразвязу (ЕЗ) пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Сярод іншага лідары дзвюх еўрапейскіх краінаў абяруць стратэгію адказу ў выпадку, калі ЗША ўвядуць мыты на еўрапейскія тавары, расказалі суразмоўцы выдання.
Акрамя таго, у ходзе сустрэчы Шольц і Макрон абмяркуюць тэму еўрапейскага рэгулявання дзейнасці амерыканскіх тэхналагічных гігантаў, а менавіта – як абараніць грамадзянаў ЕЗ ад пагрозы дэзынфармацыі і распальвання нянавісці ў такіх сацсетках, як X Ілана Маска, Facebook і Instagram Марка Цукерберга.
Сустрэча палітыкаў стане ўжо не першай спробай выступіць адзіным фронтам на міжнароднай арэне, нават нягледзячы на рознагалоссі, якія ёсць у іх, супрацьлеглыя погляды на розныя пытанні і стылі працы, адзначае выданне.
21 студзеня Трамп заявіў, што Еўрапейскі Звяз павінен набываць больш амерыканскіх нафты і газу, калі хоча ўнікнуць увядзення мытаў. Да гэтага палітык неаднаразова пагражаў увесці новыя 10–20-адсоткавыя зборы на ўвесь імпарт з Еўразвязу праз гандлёвы дэфіцыт з ЕЗ памерам $300 млрд.