23 студзеня 2025, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фон дэр Ляен заклікала ЕЗ адмовіцца ад паставак расейскага газу

5
Фон дэр Ляен заклікала ЕЗ адмовіцца ад паставак расейскага газу
УРСУЛА ФОН ДЭР ЛЯЕН

Кіраўніца Еўракамісіі адзначыла, што ў гэтым кірунку неабходна супрацоўнічаць з ЗША.

Кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен мяркуе, што Еўразвяз павінен адначасова поўнасцю адмовіцца ад расейскага газу і знізіць кошты энэргіі ў Еўропе. Пра гэта яна заявіла, выступаючы на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.

«Кошты энэргетычных рэсурсаў у Еўропе застаюцца сістэмна вышэйшымі, чым у ЗША і Кітаі. Яны таксама моцна адрозніваюцца паміж рознымі краінамі ЕЗ. Мы павінны іх знізіць, у той час як мы заканчваем адмову ад расейскага паліва. Абедзве гэтыя задачы важныя, нам трэба іх дасягнуць», – сказала фон дэр Ляен.

Яна адзначыла, што ў гэтым кірунку неабходна супрацоўнічаць з ЗША, набываючы ў краіны больш звадкаванага прыроднага газу.

Акрамя таго, кіраўніца ЕК заявіла пра неабходнасць пашырэння інвестыцый у так званыя зялёныя тэхналогіі, у тым ліку ў зялёныя тэхналогіі новага пакалення. Паводле ейных словаў, пералічаныя задачы стануць галоўнымі ў новым энэргетычным плане, які Еўракамісія прапануе ў лютым гэтага года.

Нягледзячы на намаганні еўрапейскіх палітыкаў адмовіцца ад паставак расейскага газу, сыравіна па-ранейшаму паступае ў сховішчы шэрагу краінаў. У пачатку студзеня Bloomberg паведаміў, што ЕЗ прадоўжыць набываць рэкордныя аб'ёмы расейскай сыравіны ў выглядзе ЗПГ, нягледзячы на спыненне з 1 студзеня 2025 транзіту праз Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках