Генеральны сакратар NATO стэлефанаваўся з новым дзяржсакратаром ЗША
- 22.01.2025, 21:12
- 1,978
Пра што гаварылі.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ стэлефанаваўся з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё. Гэта іх першая размова пасля прызначэння кіраўніка Дзярждэпа.
Пра гэта паведамляе ў X Рутэ.
«Добры званок з Давоса з новым дзяржсакратаром Марка Рубіё. Рады бачыць вас на борце!» – напісаў ён.
Рутэ адзначыў, што з нецярпеннем чакае магчымасці вітаць Рубіё ў NATO і «працаваць разам над Украінай, Расеяй і Кітаем».
«Павелічэнне абаронных выдаткаў у Еўропе і ўзмацненне трансатлантычнай абароннай вытворчасці робіць нас усіх мацнейшымі», – канстатаваў Рутэ.