23 студзеня 2025, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц: Трамп стане выклікам для Еўропы

12
Шольц: Трамп стане выклікам для Еўропы
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Канцлер ФРГ сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, які ў сераду знаходзіцца з візітам у Парыжы, заявіў, што другі прэзідэнцкі тэрмін Дональда Трампа стане «выклікам» для Еўропы.

Заяву кіраўніка нямецкага ўраду прыводзіць DW.

Шольц 22 студзеня наведаў Парыж, каб сустрэцца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам праз некалькі дзён пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

У час супольнай прэс-канферэнцыі ў Елісейскім палацы лідары дзвюх краінаў паабяцалі дзейнічаць у інтарэсах «моцнай» Еўропы.

Шольц сказаў, што Трамп «будзе, і гэта ўжо ясна, выклікам».

«Еўропа не будзе прыніжацца і хавацца, а будзе канструктыўнай і напорыстай партнёркай», – сказаў канцлер.

Ён дадаў, што гэтая пазіцыя стане «асновай для добрага супрацоўніцтва з новым амерыканскім прэзідэнтам».

Макрон у сваю чаргу заявіў, што еўрапейцы павінны выканаць «сваю паўнавартасную ролю» ў пабудове «моцнай» і «адзінай» Еўропы, здольнай абараніць свае «інтарэсы», асабліва перад тварам ЗША на чале з Дональдам Трампам.

А прэзідэнт Аляксандар Стуб заявіў, што ў часы прэзідэнцтва Трампа неабходна рыхтавацца да «эпохі нявызначанасці, калі правілы, нормы і інстытуты, на якія мы прывыклі спадзявацца, знікаюць».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках