23 студзеня 2025, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Adidas вярнуўся да прыбытку пасля першых за 30 гадоў стратаў

7
Adidas вярнуўся да прыбытку пасля першых за 30 гадоў стратаў

Аперацыйны прыбытак вырас у пяць разоў за год.

Продажы Adidas выраслі да 23,7 млрд еўраў за 2024 год, што дазволіла вытворцу спартовых тавараў вярнуцца да прыбытку пасля няўдалага 2023 года, калі кампанія ўпершыню за 30 гадоў скончыла год з чыстай стратай. Пра гэта піша Tagesschau.

Аперацыйны прыбытак Adidas вырас у пяць разоў за год да 1,3 млрд еўраў.

Акцыі Adidas былі аднымі з фаварытаў на нямецкай біржы DAX і падаражэлі на 6,5%, што больш, чым за тры папярэднія гады разам узятыя.

Нямецкі вытворца спартовага адзення засяродзіўся на развіцці трэнду на рознакаляровы абутак у стылі рэтра з трыма палоскамі, каб перазапусціць свой брэнд і павысіць продажы, і атрымаў выгаду з больш слабых вынікаў канкурэнта Nike, удакладняе агенцтва Reuters.

Таксама летась Adidas уладзіў спрэчку з рэперам Ye, раней вядомым як Канье Уэст. У 2022 годзе Adidas спыніў продаж абутку Yeezy пасля скасавання партнёрства з рэперам праз ягоныя антысеміцкія выказванні. Пазней Adidas атрымаў замову на 4 млн параў непрададзеных красовак Yeezy больш як на 508 млн еўраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках