Ціханоўская прапанавала ў Давосе пяць крокаў па адраджэнні Беларусі пасля дыктатуры
9- 22.01.2025, 22:19
- 3,138
У швейцарскім горадзе праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум.
Пяць крокаў па адраджэнні Беларусі пасля дыктатуры прапанавала Святлана Ціханоўская на форуме ў швейцарскім Давосе, паведамляе яе прэс-служба.
На мерапрыемстве «Будучыня Беларусі» яна падзялілася бачаннем таго, як беларуская краіна будзе аднаўляцца пасля дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння.
Яна прапанавала пяць практычных крокаў, якія, на яе думку, дапамогуць краіне адрадзіцца. Гэта стварыць умовы для вяртання беларусаў на радзіму; зрабіць Беларусь канкурэнтаздольным і прывабным рынкам; вярнуць дзяржаве статус IT-краіны; інвеставаць у новыя тэхналогіі; пачаць працэс еўраінтэграцыі.
З 20 па 24 студзеня ў швейцарскім горадзе Давосе праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум.