23 студзеня 2025, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор МУС патрабуе ордары на арышт новых сяброў Лукашэнкі

6
Пракурор МУС патрабуе ордары на арышт новых сяброў Лукашэнкі
Партрэт лідара «Талібана» Ахундзады

Іх падазраюць у злачынствах супраць чалавечнасці.

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хам звярнуўся да суда з хадайніцтвам аб выдачы ордараў на арышт лідараў радыкальнага руху «Талібан», які кіруе ў Афганістане, паводле падазрэнняў у здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці ў сувязі з пераследам людзей на падставе іх гендарнай прыналежнасці. «Радио Свобода»

Як гаворыцца ў апублікаванай на сайце суда заяве Хана, пракурор просіць суд выдаць ордары на арышт вярхоўнага лідара «Талібана» Хайбатулы Ахундзады, а таксама кіраўніка прызначанага талібамі Вярхоўнага суда Абдула Хакіма Хакані. У дачыненні да іх выстаўленыя абвінавачанні ў пераследзе жанчынаў і дзяўчатаў, а таксама тых, хто заступаецца за іх, і асобаў, якія не адпавядаюць чаканням талібаў у сферы гендарнай ідэнтычнасці і яе выказвання.

Гаворка ідзе пра мноства парушэнняў правоў жанчынаў у Афганістане і пра звязаныя з імі рэпрэсіі, уключаючы забойствы, катаванні, турэмныя зняволенні і сэксуалізаваны гвалт.

Пастанову, ці выдаваць ордары на арышт, павінен прыняць Міжнародны крымінальны суд.

Вярнуўшыся да ўлады ў Афганістане ў 2021 годзе, рух «Талібан» рэзка абмежаваў правы жанчынаў, сцвярджаючы, што выконвае патрабаванні ісламскага права – шарыяту.

Афганістан фармальна з'яўляецца ўдзельнікам Рымскага статуту, гэта значыць юрысдыкцыя МУС на яго распаўсюджваецца. Аднак удзел у ягонай працы прымаў ранейшы ўрад краіны, скінуты талібамі і цяпер не існы. Заяву Хана талібы пакуль не каментавалі.

Адзначым, 12 студзеня (дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў прыбыла ў Кабул для перамоваў) з прадстаўнікамі «Талібана». У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Афганістанам, а таксама іншыя аспекты супольнай дзейнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках