24 студзеня 2025, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы спалілі 100 целаў сваіх салдатаў, каб не забіраць іх з поля бою

11
Расейцы спалілі 100 целаў сваіх салдатаў, каб не забіраць іх з поля бою
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дзіўная цынічнасць.

Каля Часівага Яра расейскія захопнікі падпалілі калектар, дзе пасля авіяўдару УСУ 9 студзеня загінула блізу 100 іх вайскоўцаў. Гэта было зроблена для таго, каб не забіраць целы сваіх салдатаў і схаваць вялікія страты.

Як паведамляе «РБК-Украіна», пра гэта расказаў спікер аператыўна-тактычнай групоўкі «Луганск» Зміцер Запарожац у эфіры тэлемарафону.

Паводле ягоных словаў, 4–8 студзеня Сілы абароны зафіксавалі актыўнасць ворага ў раёне канала Северскі Данец.

Вораг выкарыстоўваў перыяд густых туманоў і абмежаваную бачнасць для перамяшчэння па трубах канала да калектара ў Калінаўцы паблізу Часівага Яра. За чатыры дні зафіксавалі больш за 100 акупантаў.

«Вораг зладзіў сховішча ў калектары. 9 студзеня па зборы ворага быў нанесены авіяўдар. Верагодна, што тая колькасць асабовага складу, якая там назбіралася – больш за 100 чалавек – была знішчаная», – расказаў Запарожац.

А 21 студзеня, паводле словаў спікера, вораг арганізаваў падпал, верагодна, каб схаваць страты і ўнікнуць эвакуацыйных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках