Сабаленка застанецца першай ракеткай свету
10- 23.01.2025, 18:46
- 4,008

ФОТА: REUTERS/JAIMI JOY
Другая ракета свету, Іга Свёнтэк, не змагла прабіцца ў фінал Australian Open.
Арына Сабаленка застанецца першай ракеткай свету, нават калі саступіць у фінале Australian Open. Пра гэта стала вядома ў чацвер, калі Іга Свёнтэк, другая ў рэйтынгу WTA, не змагла прабіцца ў фінал (а яна ўжо абганяла беларуску ў live-рэйтынгу), звяртае ўвагу «Еўрарадыё».
У трохсэтавым паядынку польская тэнісістка саступіла амерыканцы Мэдысан Кіз (14) – 7:5, 1:6, 6:7 (8:10).
Паядынак Сабаленкі і Кіз прызначаны на суботу.