Трамп: Кошт нафты трэба знізіць
49- 23.01.2025, 19:58
- 12,400
Паводле словаў прэзідэнта ЗША, пасля гэтага вайна РФ ва Украіне скончыцца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца, калі ўпадзе кошт нафты. Такую думку ён агучыў 23 студзеня ў сваім выступе праз відэасувязь на форуме ў Давосе.
– Я папрашу Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць кошт нафты. Яе трэба знізіць! – сказаў Трамп. – Калі кошт [нафты] ўпадзе, вайна Расеі і Украіны скончыцца неадкладна! Цяпер кошт даволі высокі, каб гэтая вайна прадаўжалася. Трэба зменшыць кошт нафты, трэба скончыць гэтую вайну.
Ён таксама падкрэсліў, што ягоная каманда «ўжо працуе» над дасягненнем «дамоўленасці пра спыненне агню паміж Расеяй і Украінай».
Прэзідэнт ЗША таксама мае намер папрасіць Саудаўскую Аравію павялічыць інвестыцыі ў ЗША да $1 трлн.