24 студзеня 2025, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы

5
EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы

Найбуйнейшая IT-кампанія з беларускімі каранямі заняла 25 месца.

Платформа Glassdoor апублікавала абноўлены рэйтынг найлепшых месцаў для працы. У новы топ-100 патрапіў EPAM, звярнула ўвагу выданне devby.io.

У рэйтынгу Glassdoor EPAM на 25 месцы. Кампанія абышла такіх тэхналагічных гігантаў як Google (28 месца), Meta (52 месца), Apple (56 месца).

Летась выданне devby.io вывучыла, што пісалі супрацоўнікі EPAM наконт працы ў кампаніі на Glassdoor. У ліку плюсаў супрацоўнікі адзначалі:

добрае месца для адмыслоўцаў junior-узроўня, «тут можна атрымаць досвед працы»;

магчымасці для прафесійнага росту;

адладжаныя працэсы;

шмат ільготаў і бенефітаў;

медстрахоўка;

шмат праектаў, што дазваляе мяняць ролі, каманды і тэхналагічныя стэкі;

аптымальны баланс паміж працай і асабістым жыццём;

карпаратыўная культура;

«Узрушальныя людзі і атмасфера», «працуе шмат моцных тэхнічных спецыялістаў»;

бясплатная навучальная платформа з вялікай колькасцю курсаў;

добрыя курсы ангельскай;

дыстанцыйная праца;

падтрымка пры пераездзе;

«стабільнасць»;

добрыя праекты;

«кампанія клапоціцца пра супрацоўнікаў, імкнучыся звесці да мінімуму звальненні ў складаны перыяд для галіны».

Сярод мінусаў:

заробак «ніжэйшы за рынак», «нізкі», «але для Беларусі нармальна»;

«магчымасцяў для прасоўвання мала»;

складана змяніць праект;

«рэдка ацэньваюць прадукцыйнасць»;

бюракратыя;

«даводзіцца авертайміць»;

«вельмі лёгка затрымацца ва ўласнай “бурбалцы”, у сваёй зоне камфорту, у састарэлым стэку тэхналогій, што тыпова для любой буйнай кампаніі»;

«неактуальны тэхналагічны стэк»;

«немагчыма прыняць якія-небудзь тэхнічныя ці архітэктурныя ідэі, паколькі іх заўсёды прымаюць кліенты»;

«вам можа не пашанцаваць з кіраўніком – і гэта адаб'ецца на вашым заробку (хоць гэта не мой досвед)»;

«гэта карпарацыя з іерархіяй – незразумела, як расці. Як супрацоўнік, вы цалкам залежыце ад свайго рэсурснага мэнэджара і не можаце зрабіць амаль нічога, каб змяніць нешта. Палітыка кампаніі заключаецца ў тым, каб плаціць як мага менш і не прасоўваць на службе – такое ў мяне склалася ўражанне».

Glassdoor – платформа, на якой супрацоўнікі кампаній могуць пакідаць каментары пра кампаніі і іх кіраўніцтва. Агульны рэйтынг кампаній Glassdoor выводзіць на аснове пяці параметраў, у якіх аўтары водгукаў выстаўляюць адзнакі ад 1 да 5: карпаратыўная культура і каштоўнасці; баланс паміж працай і асабістым жыццём; топ-мэнэджмэнт; заробкі і бонусы; магчымасці кар'ернага росту. Таксама можна даведацца, які адсотак супрацоўнікаў рэкамендуе кампанію для працы і падтрымлівае СЕА.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках