24 студзеня 2025, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусаў летась атрымалі прытулак у Літве

Колькі беларусаў летась атрымалі прытулак у Літве

Лік агучылі ў Дэпартаменце міграцыі суседняй краіны.

Беларусы застаюцца найбольш частымі просьбітамі прытулку ў Літве, паведамляе Дэпартамент міграцыі.

Ва ўстанове адзначылі, што ў першай палове 2024 года да іх ад беларусаў паступіла 87 прашэнняў аб даванні прытулку, у другім паўгоддзі – 54. Усяго ж за мінулы год у Дэпартамент міграцыі паступіла ад замежнікаў 362 такія звароты.

Нагадаем, на стан 1 студзеня 2025 года ў Літве жыло амаль 218 тысячаў замежнікаў. Тройка лідараў не змянілася. Больш за ўсё ў Літве жыве ўкраінцаў – 77080, беларусаў – 57511, расейцаў – 14978.

За год колькасць беларусаў з ВНЖ у Літве знізілася на 4656, а за месяц, у параўнанні з 1 снежня 2024 года, – на 1893 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках