УСУ наступаюць у Курскай вобласці?
11- 23.01.2025, 21:57
- 13,580
Расейцы паведамляюць пра адну з найбуйнейшых паветраных атак на Курск.
У Курскай вобласці РФ у чацвер, 23 студзеня, чуваць гукі выбухаў. Прапагандысцкае расейскае агенцтва РІА «Новости» піша пра працу СПА, спасылаючыся на аперштаб рэгіёну.
Расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ» піша пра адзін з найбуйнейшых паветраных нападаў на Курск. Там таксама заяўляюць пра «працу СПА», паведамляе New Voice.
Telegram-канал «Бляха Курск» заяўляе, што ў Прысценскім раёне чуваць гук пралёту БПЛА.
У той самы час у Telegram-канале Тыповы Курск заяўляюць пра «адзін з самых масавых налётаў за апошні час». Там таксама скардзяцца на вялікую колькасць БПЛА ў вобласці.
На днях галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі расказаў, што ўжо блізу паўгода УСУ знаходзяцца ў Курскай вобласці Расеі, дзе праводзяць аперацыю. Ён таксама анансаваў наступ на тэрыторыі РФ.