24 студзеня 2025, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Украіна першай у свеце выкарыстала дроны-авіяносцы, і гэта толькі пачатак

3
The Telegraph: Украіна першай у свеце выкарыстала дроны-авіяносцы, і гэта толькі пачатак
Ілюстрацыйнае Фота

Неўзабаве ўкраінцы могуць перайсці на трохузроўневую сістэму беспілотнікаў.

Будучыня рабатызаванай вайны - гэта беспілотнікі, якія перавозяць шмат дронаў меншага памеру. Сёння Украіна з'яўляецца сусветным лідарам у развіцці менавіта гэтай тэхналогіі, піша на старонках The Telegraph вайсковы аналітык Дэвід Акс.

У якасці нагляднай дэманстрацыі прагрэсу, якога дасягнулі ўкраінцы ў гэтым кірунку, эксперт успамінае рэйд украінскіх марскіх дронаў на «вышкі Бойкі» ў Чорным моры ў пачатку снежня. За час вайны ўкраінцы неаднаразова білі па гэтых газавых платформах, якія расейцы выкарыстоўваюць у якасці назіральных пунктаў.

Але снежаньскі напад быў сапраўды выбітным праз адзін важны аспект - першае вядомае ўжыванне марскога дрона ў якасці носьбіта для FPV-дронаў.

На кадрах рэйду, апублікаваных украінскімі вайскоўцамі, добра відаць, як маленькія беспілотнікі вылятаюць з пуза марскога дрона і паспяхова атакуюць расейскае назіральнае абсталяванне і саміх акупантаў.

А ў пачатку студзеня з'явіліся новыя сведчанні аб паспяховым выкарыстанні гэтай зброі: украінскія «дронаносцы» атакавалі расейскія сродкі супрацьпаветранай абароны і іншыя цэлі, размешчаныя ўздоўж узбярэжжа на поўнач ад Крыма. Згарэлі сама меней тры расейскія машыны.

«Гэта ўражальная распрацоўка, якая патрабуе трывалага, воданепранікальнага абсталявання, надзейнай спадарожнікавай сувязі і каманд кваліфікаваных аператараў, якія асобна кіруюць лодкамі і іх дронам. Неймаверна, але цяперашняя камбінацыя - беспілотная лодка, якая змяшчае дроны FPV - можа быць толькі пачаткам», - піша Дэвід Акс.

Аналітык нагадаў, што на ўзбраенні ўкраінцаў ужо ёсць так званыя дронаматкі - вялікія беспілотныя лятальныя апараты, здольныя несці меншыя дроны-камікадзэ. І вось гэтыя дронаматкі можна перавозіць марскімі безэкіпажнымі катэрамі, каб потым дронаматка магла заляцець на кантраляваную расейцамі акваторыю або тэрыторыю і там выпусціць ударныя FPV-дроны. Гэта дазволіць знішчаць расейскія цэлі ў Крыме далёка ад берага.

«І так, гэта будзе беспілотнік, які запускаецца з дрона. Або носьбіта беспілотніка», - рэзюмуе Акс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках