У Асіповічах васьмімесячнае дзіця шпіталізавалі з апёкамі 40% цела
6- 24.01.2025, 11:07
- 4,920
Няшчасны выпадак адбыўся 23 студзеня.
У Асіповічах васьмімесячнае дзіця атрымала апёкі 40% цела і было шпіталізаванае, паведамілі ў Магілёўскай абласной управе МНС.
Няшчасны выпадак адбыўся 23 студзеня, калі малы перакуліў на сябе электрычны чайнік з гарачай вадой, які стаяў на стале.
Ратавальнікі настойліва заклікаюць бацькоў быць вельмі ўважлівымі і строга выконваць захады бяспекі. Награвальныя прыборы павінны знаходзіцца па-за дасяжнасцю дзяцей, а самі дзеці - пад сталым наглядам дарослых.
Акрамя таго, спецыялісты нагадваюць: пры ўсякіх апёках, нават калі траўма здаецца нязначнай, неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.