Трамп заявіў, што РФ скрала ў ЗША праект гіпергукавой ракеты
31- 24.01.2025, 11:20
- 11,294
«Гэта адбылося за Абамам».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расея скрала ў Злучаных Штатаў план стварэння гіпергукавой ракеты.
Падчас інтэрв'ю Fox News амерыканскі лідар паведаміў, што гэта нібыта адбылося ў часы прэзідэнцтва Барака Абамы. Хтосьці «зліў» сакрэтную інфармацыю расейцам.
«Расея скрала праект, яны атрымалі яго ад нас. Нейкі дрэнны чалавек даў ім праект... Яны скралі яго падчас адміністрацыі Абамы, а не Байдэна. Хоць яны, відаць, шмат скралі і ў Байдэна, мы таксама пра гэта пачуем», - заявіў Трамп.
У той жа час ён паабяцаў, што ЗША будуць мець звышгіпергукавыя ракеты. Іх запуск, са слоў Трампа, адбудзецца «даволі хутка».