Мазут з расейскіх танкераў дабраўся да берагоў Адэскай вобласці
5- 24.01.2025, 15:34
- 5,750
Фотафакт.
Сёння, 24 студзеня, на пляжах у Адэскай вобласці знайшлі першыя прыкметы забруджвання расейскім мазутам з танкераў.
Плямы мазуту знайшлі за некалькі дзясяткаў метраў ад берагавой лініі.
Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта паведаміў доктар біялагічных навук, начальнік навукова-даследчага аддзела Нацыянальнага прыроднага парку «Тузлівські лимани» Іван Русеў.
Ён адзначыў, што плямы мазуту знайшлі на пясчаным перасыпе ў рэкрэацыйнай зоне «Катранка» каля Дунайскага біясфернага запаведніка ў Белгарад-Днястроўскім раёне.
«Наступствы такіх экалагічных катастроф не маюць межаў. Тысячы тон мазуту, якія трапілі ў мора, выклічуць вялікую бяду для прыродных экасістэм Чорнага мора і яго біяразнастайнасці», - падкрэсліў навуковец.
Русеў паведаміў, што зараз каманда нацпарка праводзіць абследаванне розных адрэзкаў перасыпу і будзе інфармаваць аб маштабах забруджвання.