Другі блок БелАЭС уключылі ў працу
7- 24.01.2025, 15:36
- 2,572
Ён прастойваў больш за месяц.
Энэргаблок №2 Беларускай АЭС уключаны ў працу. Ён быў выведзены з эксплуатацыі больш за месяц.
На другім энэргаблоку Беларускай АЭС скончаны комплекс работ па дыягностыцы датчыкаў сістэм забеспячэння. Пасля пацвярджэння ўсіх параметраў бяспекі, блок уключаны ў працу, піша тэлеграм-канал БелАЭС.
Як раней паведамлялася, другі энэргаблок Беларускай АЭС быў часова адключаны ад сеткі праз спрацоўванне аднаго з датчыкаў энэргетыкі. Аб гэтым стала вядома 19 снежня 2024 года.
Калі блок быў адключаны, не паведамлялася. Але ў Мінэнэрга падкрэслівалі, што гэтыя працы «не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання».
Два блокі АЭС могуць выпрацоўваць амаль 40% электраэнэргіі, што спажываецца ў Беларусі.