ЗША пачалі масавую высылку мігрантаў
- 24.01.2025, 17:25
- 14,154
Нелегалаў вывозяць з краіны самалётамі ВПС.
Амерыканскія ўлады праз некалькі дзён пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША пачалі масавую высылку мігрантаў, якія нелегальна знаходзяцца ў краіне.
Ужо затрыманыя 538 чалавек, якія супрацьзаконна ўехалі ў Злучаныя Штаты, «сотні» былі выдвараныя на самалётах ВПС ЗША, заявіла ў ноч на пятніцу, 24 студзеня, прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Лівіт на платформе X.
Паводле ейных словаў, цяпер «адбываецца самая маштабная дэпартацыя ў гісторыі». Памежнае агенцтва ЗША пацвердзіла затрыманне 538 чалавек, дадаўшы, што ў дачыненні да 373 з іх выдадзеныя ордары на арышт.