25 студзеня 2025, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадрыдскі «Рэал» першым у гісторыі футболу дасягнуў прыбытку больш за €1 млрд

Мадрыдскі «Рэал» першым у гісторыі футболу дасягнуў прыбытку больш за €1 млрд

Такія казачныя грошы «вяршковыя» зарабілі ўсяго за сезон.

Аўдытарская кампанія Deloitte прапанавала гадавую справаздачу футбольных клубаў, у якой мадрыдскі «Рэал» можа пахваліцца астранамічнай сумай.

«Вяршковая» каманда атрымала паводле вынікаў сезону 2023/24 больш за €1 млрд. Яе заробак павялічыўся на 26% у параўнанні з паказнікамі сезону 2022/23 (€831 млн).

Ільвіную частку прыбытку склалі камерцыйныя кантракты (€483 млн). Другі радок занялі тэлевізійныя правы на паказ матчаў з удзелам «Рэала» – €316 млн.

Таксама ладны бюджэт у клуба з Мадрыда набраўся дзякуючы выручцы ў дзень гульняў – €248 млн.

Другое месца ў прыбытках за ўвесь сезон заняў «Манчэстэр Сіці». Ён зарабіў €838 млн. ПСЖ замкнуў тройку лідараў з €806 млн на рахунку.

У топ-10 патрапілі таксама «Манчэстэр Юнайтэд», «Баварыя», «Барселона», «Арсенал», «Ліверпуль», «Тотэнхэм» і «Чэлсі».

Цікава, што шэсць камандаў з дзесяці прадстаўляюць АПЛ, дзве гуляюць у Гішпаніі («Рэал» і «Барселона»), адна – у Нямеччыне («Баварыя»), яшчэ адна – у Францыі (ПСЖ).

Паводле вынікаў 2024 года мадрыдскі «Рэал» быў прызнаны найлепшым клубам свету адразу паводле дзвюх аўтарытэтных версіяў.

Спачатку вяршковыя атрымалі ўзнагароду ад часопіса France Football. Ён сярод іншага ўручае «Залаты мяч» найлепшаму футбалісту планеты.

Потым гішпанцам дасталася ўзнагарода ў той самай намінацыі ад Міжнароднай федэрацыі футболу.

У сезоне 2023/24 «Рэал» стаў уладальнікам трафею Лігі чэмпіёнаў УЕФА. На стадыёне «Уэмблі» ў Лондане «вяршковыя» перамаглі дортмундскую «Барусію» з лікам 2:0.

Таксама клуб перамог на чэмпіянаце Гішпаніі – 36-ы раз у гісторыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках