25 студзеня 2025, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Beatles намінавалі на прэмію BRIT Awards упершыню з 1977 года

9
The Beatles намінавалі на прэмію BRIT Awards упершыню з 1977 года

З песняй, якую дапамог запісаць штучны інтэлект.

Брытанскі рок-гурт The Beatles, які распаўся шмат гадоў таму, намінавалі на прэмію BRIT Awards упершыню за амаль паўстагоддзя. Яго кампазіцыя Now and Then можа атрымаць узнагароду ў катэгорыі «Песня года». Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі.

Песня Now and Then была выпушчаная ў лістападзе 2023 года і была прадстаўленая як «апошняя песня Beatles» з удзелам Джона Ленана, забітага ў 1980 годзе. Запісаць трэк з голасам Ленана дапамог штучны інтэлект. Паводле словаў удзельніка гурту Пола Макартні, голас Ленана ўдалося «выняць» са старога дэмазапісу, які музыка зрабіў у 1978 годзе. Запіс перадала Макартні ўдава Ленана Ёка Она, аднак праз нізкую якасць трэк заставаўся няскончаным чатыры дзесяцігоддзі.

З дапамогай штучнага інтэлекту атрымалася «ачысціць» вакал Ленана ад музыкі фартэпіяна, якая гучыць у дэмаверсіі. Макартні таксама дапоўніў трэк партыяй гітары яшчэ аднаго памерлага ўдзельніка гурту Джорджа Харысана, запісанай у 1995 годзе. Акрамя таго, у кампазіцыі гучыць новая барабанная партыя Рынга Стара і фартэпіяна і сола на гітары ад Макартні. Агулам праца над песняй заняла 45 гадоў.

Разам з The Beatles за перамогу ў намінацыі «Песня года» будуць змагацца Дуа Ліпа, Майлз Сміт і Coldplay. Галасаванне закончыцца 14 лютага, а імёны пераможцаў будуць абвешчаныя 1 сакавіка.

У апошні раз гурт The Beatles атрымаў прэмію BRIT у 1977 годзе адразу ў трох намінацыях: «Найлепшы брытанскі гурт», «Найлепшы брытанскі альбом» і «Выбітны ўнёсак у гуказапісвальную індустрыю».

Раней песню Now and Then намінавалі на «Грэмі». Вынікі галасавання стануць вядомыя ў пачатку лютага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках