27 студзеня 2025, панядзелак, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайперы знішчылі акупантаў у Курскай вобласці

1
Снайперы знішчылі акупантаў у Курскай вобласці

У расейцаў значныя страты.

Украінскія снайперы знішчылі расейскія і паўночнакарэйскія войскі ў Курскай вобласці. Былі ліквідаваны 8 і параненыя 12 акупантаў.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

«Восем знішчылі і дванаццаць паранілі. Менавіта такі вынік працы адной са снайперскіх груп падчас чарговага баявога задання ў Курскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Снайперы «Драхлы», «Фін» і «Жолуд», выконваючы звыклую для сябе задачу назірання і прыкрыцця іншых падраздзяленняў, апынуліся на кірунку варожага штурму расейскіх і карэйскіх падраздзяленняў.

«У выніку шматдзённых баёў вораг быў спынены», - канстатавалі вайскоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках