Дакладна ў цэль: УСУ ўпершыню збілі расейскую ракету з дапамогай APKWS
- 26.01.2025, 17:05
- 7,552
Раней такім чынам збівалі толькі "Шахеды".
УСУ ўпершыню паспяхова перахапілі расейскую ракету з выкарыстаннем сістэмы APKWS. Раней Сілы абароны Украіны такім чынам збівалі толькі дроны тыпу "Шахед".
Як паведамляюць аналітыкі Defense Express, 25 студзеня Вайскова-марскія сілы Украіны прадэманстравалі відэа, на якім бачна, як экіпаж аднаго з катараў знішчае расейскую ракету «паветра-паверхня» Х-59, якой акупанты хацелі атакаваць інфраструктуру порта «Паўднёвы».
Аналітыкі адзначаюць, што, мяркуючы па прадстаўленых кадрах, ракету Х-59 удалося збіць менавіта з дапамогай сістэмы APKWS. Гэта падзея, як відаць, стала першым публічна вядомым выпадкам перахопу гэтай ракеты з выкарыстаннем тэхналогіі APKWS.