Няўзораў: Грэнландыя - гэта «пяро ў печань» Пуціну
14- 26.01.2025, 17:21
- 15,952
Трамп пачаў грубавата.
Расейскі журналіст, тэлевядоўца і публіцыст Аляксандр Няўзораў растлумачыў, чаму Дональду Трампу спатрэбілася Грэнландыя:
- Грэнландыя, якая стала ідэяй-фікс Трампа, гэта "пяро ў печань" Пуціну і ўсім хамскім "паўночным планам" РФ. Расеі патрэбная "поўнач", каб адтуль шантажаваць і палохаць свет блізкасцю "падлётаў" і загнаць туды натоўпы нафтасмактальных рабоў. У цывілізаванага свету на Палюсы і прыпаляр'е трохі іншыя планы.
Трамп пачаў грубавата. Ён учора стэлефанаваўся з прэм'еркай Даніі, якая фармальна валодае востравам і…гаварыў з ёй.
На той самай, ужо прызабытай светам, "амерыканскай мове".
Найбліжэйшы шлях для расейскіх ракет у бок ЗША - праз Грэнландыю. Таму Трамп жадае яе забраць. Цяпер на тэрыторыі Грэнландыі знаходзіцца толькі адна вайсковая база, там усяго 80 супрацоўнікаў. Атамныя падводныя лодкі РФ кантралююць арктычныя моры. РФ праводзіць там вучэнні з Кітаем. А вайсковы патэнцыял Даніі ў Грэнландыі - 4 караблі і самалёт. Абаронай выспы дэ-факта займаюцца ЗША.