27 студзеня 2025, панядзелак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ загналі войска РФ у «агнявы мяшок» у Вялікай Навасёлцы

1
УСУ загналі войска РФ у «агнявы мяшок» у Вялікай Навасёлцы

Любое перамяшчэнне акупантаў спыняецца набоямі і дронамі.

110-я АМБр УСУ ў сваім Telegram-канале паведамляе, што расейскія вайскоўцы патрапілі ў «агнявы мяшок» у населеным пункце Вялікая Навасёлка, любое іх перамяшчэнне спыняецца набоямі і дронамі.

Украінскія вайскоўцы зняпраўдзілі сцверджэнні Мінабароны РФ аб поўным захопе Вялікай Навасёлкі, адзначыўшы, што баі ў населеным пункце працягваюцца.

У паведамленні гаворыцца, што пагрозы атачэнню ўкраінскіх падраздзяленняў няма. На тых адцінках, дзе такая пагроза існавала, украінскія байцы ўмела скарысталіся надвор'ем і адступілі. Але гэта не азначае поўнага выхаду з горада. Усе дзеянні накіраваныя на мінімізацыю ўласных страт і максімальную паразу супраціўніка.

Калі ў артылерыі і FPV ва ўкраінскіх абаронцаў прыкладны парытэт з акупантамі, то ў колькасці пяхоты ў ворага вялікая перавага. Тым не менш 110-я АМБр нанесла суперніку вялікія страты і працягвае іх наносіць.

У брыгадзе таксама расказалі, што ў ворага няма перспектыў працягваць наступ з Вялікай Навасёлкі. Рака Мокрыя Ялы, якая стварала перашкоды ў плане забеспячэння ўкраінскіх падраздзяленняў, зараз стала праблемай для супраціўніка. Акупанты патрапілі ў "агнявы мяшок", у якім спакойна ім не будзе.

У самым населеным пункце ацалелых будынкаў не засталося, удакладнілі вайскоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках