27 студзеня 2025, панядзелак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюрпрыз ад даляра

Сюрпрыз ад даляра

Да заканчэння тыдня сітуацыя можа памяняцца.

Папярэдні тыдзень на беларускім валютным рынку скончыўся ростам валютнага кошыка і зніжэннем абменнага курсу даляра ЗША. Пра тое, якіх курсаў валют чакаць у апошнія дні студзеня, чытайце ў прагнозе ад myfin.by.

Рэкордныя аб'ёмы таргоў

У выніку пяці гандлёвых дзён курс даляра знізіўся на -1,74%, і агульная змена курсу даляра да пачатку 2025 года складае ўжо -1,69%. Апошнія таргі мінулага тыдня закрыліся з курсам валютнай пары USD/BYN 3,4147. Нагадаем, што мінулы год даляр скончыў з курсам USD/BYN 3,4735. Аб'ём таргоў далярам ЗША на БВФБ на працягу мінулага тыдня заставаўся ў сярэднім дыяпазоне ад 6,408 млн. да 19,829 млн. даляраў ЗША.

Курс расейскага рубля за той жа час на беларускім валютным рынку ўзнімаўся на 1,69%, і агульная змена курсу рубля з пачатку 2025 года складае ўжо 2,23%. Да заканчэння тыдня курс рубля спыніўся на значэнні RUB/BYN 3,4235 за 100 расейскіх рублёў. Захоўваецца высокі аб'ём таргоў расейскім рублём, які за мінулы тыдзень склаў прыкладна 303 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце. Такімі тэмпамі месячны аб'ём таргоў рублём ізноў, пасля снежаньскага гістарычнага максімуму, набліжаецца да мільярда даляраў ЗША.

Як і раней, тэндэнцыі беларускага валютнага рынку з максімальнай карэляцыяй адпавядаюць курсавым зменам на расейскім фінансавым рынку. Там за мінулы тыдзень абменны курс даляра ЗША на пазабіржавых таргах знізіўся з USD/RUB 102,5 у пачатку тыдня да 97,7955 на закрыцці таргоў. Умацаванню расейскай валюты садзейнічалі некалькі чыннікаў. Гэта зніжэнне пакупкі замежнай валюты з боку імпарту, павелічэнне аб'ёмаў прададзенай валюты з боку Цэнтрабанка, публікацыя станоўчага плацежнага балансу за 2024 год і падатковы перыяд.

Сюрпрыз ад даляра

На гэтым тыдні частка з гэтых чыннікаў прадоўжыць падтрымку рубля, але з заканчэннем студзеня іх эфект можа сысці на нішто. Безумоўна, гэта заканчэнне падатковага тыдня, пік якога прыпадзе на аўторак, 28 студзеня.

Далей, мае месца зніжэнне коштаў нафты. Магчыма, падзейнічаў санкцыйны ціск, бо паведамляюць пра затрымкі з выгрузкай расейскіх танкераў. Кошт маркі Brent адкаціўся ад лакальнага максімуму на 82 даляры за барэль і прадаецца за 77,55 даляра за барэль.

Акрамя гэтага, нечакана даляр ЗША пачаў зніжацца на пазабіржавым рынку Форэкс. Валютная пара EUR/USD адштурхнулася ад мінімуму на 1,00197 напярэдадні Новага года, і зараз пара прадаецца блізу 1,0515. На дзённым графіку пары фармуецца тэхнічная фігура "перавернутая галава і плечы". Зыходзячы з гэтага, да серады, 29 студзеня, курс EUR/USD, хутчэй за ўсё, застаецца блізу значэння на 1,0550. А вось пасля серады змены могуць быць больш значнымі.

Справа ў тым, што ў сераду пройдзе першае ў бягучым годзе пасяджэнне манетарнага камітэта ФРС ЗША. І калі ў канцы мінулага года была высокая ўпэўненасць рынку ў чарговым паніжэнні адсоткавай стаўкі ФРС, то пасля публікацыі NFP у пачатку студзеня гэтая ўпэўненасць істотна знізілася. Адгэтуль, уласна, і бягучае паслабленне "даляра" на Форэксе.

Золата уверх, а чаго чакаць ад курсаў?

Безумоўным бенефіцыярам бягучага стану рынка застаецца манетарнае золата. Цана на метал зноў вярнулася да росту, і на мінулым тыдні спрэд паміж спотавым і ф'ючарсным золатам скараціўся да мінімуму ў 8-10 даляраў. Літаральна на адкрыцці рынку гэтага тыдня ф'ючарс абнавіў гістарычны максімум у 2808,6 USD/Oz і гэта, мяркуючы з усяго, пачатак новага трэнду з рухам да запаветнай мэты на 3000 USD/Oz.

Зыходзячы са сказанага, першая палова тыдня можа прайсці пад знакам далейшага ўмацавання беларускага рынку, але да заканчэння тыдня сітуацыя можа памяняцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках