Беларусы пра «выбары»: Людзей зусім не было
2- 27.01.2025, 9:26
- 8,944
Лукашэнкаўскі фарс выглядаў безнадзейна.
Чытачы "Нашай Нiвы" пацвярджаюць інфармацыю аб катастрафічным прыходзе на "выбарах" у Беларусі.
Чытач Кірыл прыйшоў на свой участак у сталіцы а дзясятай раніцы. Ён таксама адзначыў атмасферу татальнай безнадзейнасці.
- Людзей зусім не было, я на сваім лісце быў другім, хто прыйшоў галасаваць. З цікаўнасці паглядзеў, што ў буфеце. Выпіўка і нейкія салаты. Ежа ўзроўню не вельмі добрай сталовай.
Галіна адзначае, што ў яе выпадку ў буфеце менскай школы ўсё было цудоўна, але народу не назіралася. Яна прыйшла галасаваць блізу дзесяці гадзін - і больш ахвочых паўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны не заўважыла. Калі яна сыходзіла, на ўчастку з'явілася яшчэ тры чалавекі.
Мянчанка Паліна дзялілася, што ў яе школе людзей у буфеце было значна болей, чым на выбарчым участку. У асноўным народ замаўляў гарэлку і мясную закуску. Побач з традыцыйнымі кексамі і пірожнымі прадавалі "святочныя" пернікі з датай "выбараў".
Алег хадзіў на выбары ў райцэнтры:
- Акрамя мяне, на ўчастку было яшчэ чалавекі тры.
Зміцер галасаваў у даволі маленькім населеным пункце:
- Галасаваў з раніцы ў нядзелю. Я быў адзіным выбарцам у гэты час.
Чытачы сайту Charter97.org пішуць, што выбарчыя ўчасткі былі пустымі па ўсёй краіне.