Forbes: Вайскоўцы з КНДР – гэта дзіўнае відовішча
13- 27.01.2025, 9:31
- 17,388
Некаторыя ідуць у бой з двума аўтаматамі.
Украінская 22-я механізаваная брыгада знішчыла ў Курскай вобласці паўночнакарэйскага камандзіра роты і атрымала магчымасць ацаніць яго рыштунак. І, як піша аналітык Forbes Дэвід Акс, узбраенне паўночнакарэйскага вайскоўца вельмі дзіўнае відовішча для УСУ.
Паўночнакарэйскі вайсковец меў пры сабе рацыю кітайскай вытворчасці, гранаты, а таксама два аўтаматы - АК-12 і "Вепр-12" 12-га калібру. Відавочна, такая цяжкая баявая нагрузка магчыма дзякуючы высокім стандартам фізічнай падрыхтоўкі паўночнакарэйцаў.
Як адзначаюць аналітыкі, драбавік «Вепр-12», відавочна, прызначаны для барацьбы з FPV. Пры гэтым украінскія вайскоўцы адзначаюць, што ў вайскоўцаў КНДР цудоўная падрыхтоўка ў плане трапнасці. Як адзначаюць вайскоўцы, паўночнакарэйцы распрацавалі «самагубчую», але дастаткова эфектыўную тактыку захопу ўкраінскіх беспілотнікаў - адзін чалавек выступае ў ролі прынады, а двое іншых ладзяць засаду і знішчаюць беспілотнік.
«Фітнес, сучасны драбавік і прадуманая тактыка барацьбы з беспілотнікамі не выратавалі паўночнакарэйскага вайскоўца, калі ён уступіў у бой з загартаванай у баях 22-й механізаванай брыгадай. Але яго выбітная экіпіроўка, безумоўна, з'яўляецца злавесным відовішчам для ўкраінцаў у Курскай вобласці», - піша Акс.
Як адзначае аналітык, многія расейскія салдаты ў Курскай вобласці дрэнна экіпіраваныя і знаходзяцца ў дрэнным стане здароўя. Аднак гэта не тычыцца тысяч паўночнакарэйскіх салдат.