29 студзеня 2025, Серада, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі КНДР адступілі ад лініі фронту на Куршчыне

2
Войскі КНДР адступілі ад лініі фронту на Куршчыне

Украінскія вайскоўцы расказалі аб прычынах.

Паўночнакарэйскія войскі часова адступілі з лініі фронту ў Курскай вобласці, нясучы вялікія страты. Байцы КНДР альбо здабываюць урокі з памылак, дапушчаных падчас першых сутыкненняў з Сіламі абароны Украіны, альбо займаюцца лячэннем параненых, альбо чакаюць падмацавання, паведамілі ўкраінскія вайскоўцы ў інтэрв'ю Sky News.

З іх слоў, спачатку паўночнакарэйскія войскі не ведалі аб тым, наколькі сур'ёзную пагрозу нясуць беспілотнікі і артылерыя. Першапачаткова іх тактыка складалася ў пешых нападах групамі па 20, 40 ці нават 60 чалавек, дзякуючы чаму станавіліся лёгкай здабычай для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Таксама ўкраінскія вайскоўцы падзяліліся з журналістамі, што ў салдат КНДР "прамытыя мазгі". Яны падкрэслілі, што менавіта так паўночнакарэйскія войскі працягваюць ісці наперад на поле бою, нягледзячы на параненых і забітых таварышаў вакол іх.

Акрамя таго, КНДР усімі сіламі спрабуе прыбраць сведчанні сваёй прысутнасці ў зоне баявых дзеянняў, дадалі ўкраінскія вайскоўцы. Напрыклад, неаднаразова былі заўважаны паўночнакарэйцы ў белых касках, якія забіралі параненых і забітых.

Яшчэ адной "адметнай рысай" паўночнакарэйскіх войскаў стала тое, што яны рашуча адмаўляюцца здавацца ў палон, адзначылі ўкраінскія вайскоўцы. З іх слоў, салдаты КНДР часта падрывалі сябе гранатамі, каб не станавіцца ваеннапалоннымі.

Камандзір 1-га батальёна баявых вадалазаў Сіл спецыяльных аперацый з пазыўным “Пульс” расказаў журналістам, што аднойчы чуў, як адзін паўночнакарэец крычаў “За генерала Кім Чэн Ына”, перш чым падарваць сябе гранатай.

Апроч гэтага паміж паўночнакарэйскімі і расейскімі войскамі існуе дрэнная каардынацыя. Яна звязаная з моўным бар'ерам, падкрэслілі ўкраінскія вайскоўцы. Радыёперахоп аднойчы паказаў, што салдаты КНДР праз гэтага памылкова нанеслі ўдар па расейскіх пазіцыях.

Сярод паўночнакарэйскіх і расейскіх салдат ёсць і розніца ў рыштунку, дадалі ўкраінскія вайскоўцы. Напрыклад, у байцоў КНДР лепшыя вінтоўкі і ўніформа, але адсутнічае цяжкая бранятэхніка.

«Усе яны былі чыста паголеныя і ідэальна дагледжаныя, як мадэлі. Усё да аднаго - ні барод, ні недагледжаных валасоў, ні лысых галоў... Таксама цяжка было вызначыць іхні ўзрост. Усе яны выглядалі на 25-35, а можа, і на 40”, - заявіў “Пульс” у размове з журналістамі.

Акрамя таго, паўночнакарэйскія войскі часта пераацэньвалі свае магчымасці. Вайсковец з пазыўным "Трэнер" падзяліўся, што бачыў, як у паўночнакарэйцаў былі толькі боепрыпасы і шакалад.

“Ні ў аднаго салдата не было нават бутэлькі з вадой. Яны спадзяваліся на тое, што прарвуцца, зоймуць пазіцыі, а потым будуць есці і выжываць за кошт нашых запасаў”, - сказаў ён.

"Трэнер" распавёў, што знаходзіў і асабістыя рэчы загінулх салдат КНДР. Сярод іх былі блакноты, нататкі, намаляваныя ад рукі карты, а таксама фатаграфіі дзяцей, маці і лісты, якія яны спрабавалі адправіць дадому.

Са слоў “Пульса”, паўночнакарэйскія войскі значна больш дысцыплінаваныя, чым расейцы. Ён падкрэсліў, што салдаты КНДР поўныя смеласці, але з поўнасцю "прамытымі мазгамі".

Украінскі вайсковец адзначыў, што блізу двух тыдняў таму заўважыў, што паўночнакарэйцы адступаюць:

"Расейцы стаяць, працуюць паўсюль уздоўж лініі фронту, але карэйцаў няма".

Ён дадаў, што перахопленыя расейскія паведамленні ўказваюць на тое, што салдаты КНДР яшчэ вернуцца на поле бою.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках