Беларус Шаранговіч зарабіў асіст у матчы з «Вініпегам»
- 27.01.2025, 14:15
Гэта яго трэцяя запар дзейсная гульня.
Беларускі нападнік Ягор Шаранговіч вынікова правёў трэцюю гульню запар у НХЛ: ён аддаў галявы пас у матчы супраць «Вініпега», піша betnews.by.
Вініпег — Калгары — 5:2 (Конар, 5:28, Аплтан, 30:17, Вілардзі, 39:09, 43:07-бол., Шайфлі, 47:08-бол.; Уігар, 35:08-бол. , Кадры, 44:27).
Зорка Betera адыграў сустрэчу ў ролі цэнтрфорварда трэцяга звяна. За 20 хвілін 1 секунду гульнявога часу Шаранговіч выйграў 6 з 10 (60%) укідванняў, выканаў 3 кідкі, 1 заблакаваў, зрабіў 1 страту і закончыў матч з паказчыкам карыснасці «0».
У другім перыядзе «Калгары» ўдалося рэалізаваць большасць. Госці гэта зрабілі з дапамогай Шаранговіча, на рахунку якога асістэнцкі бал.
Усяго ў гэтым сезоне ў Ягора 18 (9+9) балаў у 41 матчы.