Грабавая цішыня і ньюсмэйкер Умка
6- 27.01.2025, 14:44
- 17,448
У асяроддзі Лукашэнкі нэрвуюцца.
Telegram-канал «Сито Сократа» піша пра атмасферу так званых «выбараў» у Беларусі:
- Проста грабавая цішыня. Таму галоўным ньюсмэйкерам стаў шпіц Лукашэнкі Умка, які «пазначыў» уваходныя дзверы выбарчага ўчастка, дзе галасаваў ягоны гаспадар…
У асяроддзі Лукашэнкі нэрвуюцца, а таму глушаць інтэрнэт. Нервознасць узнікла не на пустым месцы, і нейкія негатыўныя схаваныя працэсы садзейнічаюць эрозіі рэжыму.
Насамрэч гэтым негатыўным працэсам з'яўляецца сам нязменны Лукашэнка. Калі з ім нешта адбудзецца, то імянны рэжым выпарыцца яшчэ хутчэй, чым загінуў рэжым Асада ў Сірыі. Так выглядае кошт зацяжной палітычнай манаполіі, аднаасобная гульня за ўсіх.