29 студзеня 2025, Серада, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір расейскага танка проста пасярод бою здаўся ў палон УСУ

13
Камандзір расейскага танка проста пасярод бою здаўся ў палон УСУ
Ілюстрацыйнае фота

Ён павінен быў ажыццяўляць прыкрыццё і агнявую падтрымку дэсанту акупантаў.

Камандзір танка Узброеных сіл РФ здаўся Узброеным сілам Украіны ў палон на Ваўчанскім кірунку. Акупант пакінуў сваю бронетэхніку і накіраваўся ў бок украінскіх пазіцый. Як піша «Фокус», пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў лейтэнант УСУ з пазыўным «Алекс».

З яго слоў, на Ваўчанскім кірунку танк УС РФ і 2 МТЛБ 26 студзеня штурмавалі ўкраінскія пазіцыі. МТЛБ павінны былі высадзіць дэсант, а танк павінен быў ажыццяўляць прыкрыццё і агнявую падтрымку дэсанту.

«Аднак дзякуючы гераічным дзеянням камандзіра экіпажа п**арскага танчыка, які тупа пасярод бою ўцёк з танка і сам прыйшоў здавацца ў палон, ягоны экіпаж быў знішчаны скідамі, а дэсант разматалі яшчэ да таго, як яны паспелі падумаць пра нейкае там дэсантаванне», - распавёў «Алекс».

Ён дадаў, што камандзір расейскага танка будзе абавязкова ўзнагароджаны за свае гераічныя дзеянні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках