Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
4- 27.01.2025, 19:02
- 7,016
Брытанскі ўрад выпусціў заяву супольна з Канадай, ЕЗ, Новай Зеландыяй і Аўстраліяй.
Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, дадаўшы ў санкцыйны спіс дзевяць новых пазіцый. Пра гэта гаворыцца на сайце брытанскага ўрада.
Брытанскі ўрад выпусціў заяву супольна з Канадай, ЕЗ, Новай Зеландыяй і Аўстраліяй, у якой звязаў новыя абмежаванні з «прэзідэнцкімі выбарамі», якія прайшлі ў Беларусі напярэдадні.
«Мы адзіныя ў асуджэнні фіктыўных «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі 26 студзеня і працягам парушэнняў правоў чалавека, якія чыняцца беларускім рэжымам. Нядаўна абвешчаныя санкцыі ўяўляюць сабой скаардынаваныя шматбаковыя намаганні па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці», - гаворыцца ў паведамленні.
«Мы падтрымліваем беларускі народ і прызнаем ягонае права вызначаць сваю будучыню сапраўды свабодным і справядлівым чынам, без страху, прыгнёту або вонкавага ўмяшання.
«Мы працягнем падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», — гаворыцца ў заяве.