29 студзеня 2025, Серада, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 150 тысяч прысвечаных галакосту архіўных дакументаў выклалі ў сеціва

Больш за 150 тысяч прысвечаных галакосту архіўных дакументаў выклалі ў сеціва

Апублікаваныя фатаграфіі, лісты, мемуары, плакаты і брашуры.

Спецыялісты аблічбавалі і апублікавалі архіў Бібліятэкі Вінера (Лондан) - найбуйнейшы ў свеце архіў, прысвечаны гісторыі галакоста. У сеціва выкладзены фатаграфіі 150 тысяч прадметаў, сярод якіх лісты, брашуры і фатаграфіі. Праект запусцілі 27 студзеня, у Дзень памяці ахвяр галакоста, гаворыцца ў паведамленні бібліятэкі.

Як расказаў дырэктар бібліятэкі Тобі Сімпсан, праект распрацоўваўся больш за дзесяць гадоў. Сярод экспанатаў - прыватныя лісты, архівы арганізацый, брашуры, падшыўкі газет, плакаты, неапублікаваныя рукапісы, мемуары, фатаграфіі. Дзякуючы архіву людзі змогуць знайсці сваякоў і даведацца новую інфармацыю аб тым, што здарылася з іх сем'ямі.

«Прайшло 90 гадоў. І ў кожным з гэтых дзесяцігоддзяў разуменне галакосту грамадствам мянялася, і гэтая калекцыя — хроніка гэтага працэсу. Часта гісторыя таго, як матэрыял патрапіў да нас, такая ж цікавая, як і самі прадметы», - заявіў Сімпсан.

Праца аблічбоўкі калекцый гэтага шырокага архіва будзе працягвацца. У найбліжэйшыя гады колькасць апублікаваных дакументаў будзе расці. Плануецца выкладваць па 100 тысяч старонак за год.

Бібліятэка для вывучэння перыяду нацызму і галакоста была заснаваная 92 гады таму доктарам Альфрэдам Вінерам, які яшчэ ў 1920-я гады збіраў сведчанні аб антысемітызме і пераследзе габрэяў. Першапачаткова яна знаходзілася ў Амстэрдаме, а незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны пераехала ў Лондан. Частка архіўных дакументаў выкарыстоўвалася ў якасці довадаў на Нюрнбэргскім працэсе.

За гады вайны ў лагеры загінулі ад 1,1 млн да 1,5 млн чалавек, большасць з іх - габрэі. Сярод ахвяр таксама 70-75 тысяч палякаў, 20 тысяч цыган і 14 тысяч ваеннапалонных. Праз два гады пасля вызвалення на месцы канцлагера быў заснаваны мемарыяльны комплекс.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках