Музыка беларускі прагучала на Тыдні высокай моды ў Парыжына
- 27.01.2025, 21:15
- 3,354

Для гучнай падзеі спявачка і аўтар музыкі Palina стварыла пяць трэкаў.
Беларуская спявачка і кампазітарка Palina стала аўтаркай музыкі для паказу "ад куцюр" у Парыжы. Сёння там пачаўся Тыдзень высокай моды. На ім сусветныя люксавыя брэнды прадстаўляюць свае калекцыі, пашытыя ўручную з самых дарагіх матэрыялаў, перадае “Еўрарадыё”.
Для гучнай гламурнай падзеі беларуская спявачка і аўтарка музыкі Palina стварыла пяць трэкаў. Яны прагучалі акампанентам для паказу брэнда Georges Hobeika. У раскладзе ён стаяў паміж ажыятажнымі Schiaparelli ды Christian Dior.
"Не думала, што такое можа адбыцца са мной у жыцці", - не хавала сваіх эмоцый кампазітарка.
Калекцыя, да якой Паліна напісала музыку, аддае даніну памяці тым, хто пайшоў у 2024-м і раней.
“Гэта ўсё вельмі дзіўная гісторыя пра складаны і пяшчотны свет, пра душу, сувязь, каханне і смерць як цуд”, — тлумачыць задумку Паліна.
Georges Hobeika — лібанскі брэнд высокай моды, папулярны сярод такіх зорак, як Джэніфер Лопэс, Беёнс, Тэйлар Свіфт і Эн Хэтуэй, асабліва на чырвоных дарожках, у тым ліку “Оскар” і Канскі кінафестываль.