30 студзеня 2025, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вырасла захворванне на цукровы дыябет

6
У Менску вырасла захворванне на цукровы дыябет

Удвая за дзесяць гадоў.

Захворванне на цукровы дыябет у Менску павялічылася больш як удвая за дзесяць гадоў.

Штогод хворых на цукровы дыябет становіцца больш у сярэднім на 7,6%. Такія лічбы інфармагенцтву "Минск-Новости" назвала галоўная лекарка сталічнага Гарадскога клінічнага эндакрыналагічнага цэнтра, галоўны пазаштатны эндакрынолаг камітэта ў ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Юрэня.

Паводле ейных слоў, гэта тэндэнцыя звязаная перш за ўсё з праблемай атлусцення. Ад яго пакутуюць як жанчыны, так і мужчыны.

«Разам з тым палепшыліся дыягностыка і ранняе выяўленне хваробы. Аналізы на глюкозу і глікаваны гемаглабін даступныя ў кожнай сталічнай паліклініцы», - дадае спецыяліст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках