Амапавец Балаба ўзначаліў таварыства «Дынама»
18- 29.01.2025, 12:20
- 7,394
Тэатрал стаў яшчэ і фізкультурнікам.
Палкоўнік міліцыі Дзмітрый Балаба стаў новым старшынём цэнтральнай рады Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
Такая пастанова была прынятая сёння ў Менску на пасяджэнні кіроўнага складу дынамаўскага таварыства, піша БелТА.
Адзначым, амапавец Балаба раней расказваў пра сваіх падначаленых, як пра «заўзятых тэатралаў, гісторыкаў, знаўцаў выяўленчага мастацтва...». Цяпер тэатрал стаў яшчэ і фізкультурнікам.