УСУ нанеслі ўдар па гонару расейскай нафтавай прамысловасці
17- Іван Яковіна
- 29.01.2025, 22:03
- 28,768
Уначы завод у Кстове атакавалі дзясяткі дронаў.
Вялізны пажар шугае на нафтаперапрацоўчым заводзе кампаніі Лукойл з кароткай і яснай назвай «Ніжагароднафтааргсінтэз» у горадзе Кстова.
Гэта чацвёрты ў аб'ёмах вытворчасці паліва завод у РФ, пры гэтым ультрасучасны. Менавіта там вырабляюць значную дзель самых высакаякасных бензінаў, у тым ліку - 98-ы.
Устаноўленае ў Кстова абсталяванне сапраўды ўнікальнае для Расеі. У рамках глыбокай мадэрнізацыі 15 гадоў таму там запусцілі амерыканскі комплекс каталітычнага крэкінгу, на якім пачатая вытворчасць аўтамабільнага бензіну стандарта Еўра-4. Гэты комплекс - найбуйнейшы з пабудаваных у Расеі за апошнія 25 гадоў і, за кошт канверсіі вакуумнага газойлю ў светлыя нафтапрадукты, забяспечвае значны рост вытворчасці аўтабензінаў. Аб'ём інвестыцый у гэты праект склаў амаль мільярд даляраў. (Усе тэхналогіі і абсталяванне, натуральна, заходняе).
Карацей, гэты завод — не смярдзючы, брудны і цяжкі савецкі НПЗ, а дарагі, лёгкі, тонкі звонкі і празрысты шэдэўр амерыканскага інжынернага мастацтва, які вырабляе цудоўнае паліва на мільярды даляраў.
І вось ноччу туды прыляцеў дзясятак дронаў, якія ўсё там узарвалі, разарвалі, знішчылі і падпалілі. Няма больш цудоўнага завода - прыгажосці і гонару расейскай нафтавай прамысловасці. Адпаведна, не будзе і дзясяткаў мільярдаў даляраў ад продажу паліва.
Знішчэнне гэтага завода абсалютна дакладна прывядзе да рэзкага росту коштаў на бензін у РФ, да вялізных фінансавых страт для бюджэту, і нават да росту інфляцыі - настолькі ён важны і вялікі ў кантэксце расейскай эканомікі.
Мае віншаванні тым, хто ажыццявіў гэтую аперацыю.
У працяг атакі пачаўся масаваны налёт украінскіх БПЛА на Тарапецкі раён Цвярской вобласці. Там ужо гарыць нафтабаза Цвернафтапрадукт і зброевы арсенал. Выбухі таксама грымяць у Смаленску і Казані. У Кстове, дарэчы, пачалі выбухаць ёмістасці з бензінам - відавочцы паведамляюць аб магутных другасных дэтанацыях, пажар становіцца ўсё мацнейшы.
Улады ў РФ кажуць, што ўсё пад кантролем, што тушаць абломкі беспілотніка, які ўпаў. Але ў мясцовых пабліках людзі пішуць, што агонь становіцца ўсё мацнейшы і многія ўжо бягуць далей ад завода, асцерагаючыся пастаянна выбухаючых там. Таксама пішуць, што "наступны - Дзяржынск". Гэта самы брудны горад РФ, набіты хімічнымі заводамі. Калі там нешта моцна ўзарвецца, то атрутнае воблака накрые ўсё Паволжа.
Іван Яковіна, «Фэйсбук»